Iнвестыцыйныя прапановы

Разам заўсёды атрымліваецца дасягнуць большага. Адкрытае акцыянернае таварыства “Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў” прапануе патэнцыйным партнёрам аб’яднаць намаганні з мэтай рэалізацыі новых ідэй і планаў, а таксама далейшага развіцця ўжо існуючых праектаў. Прадпрыемства гатова ўключыцца ў працу па любых перспектыўных напрамках і зрабіць усё магчымае для дасягнення максімальнага выніку. На сённяшні дзень мы бачым тры асноўныя напрамкі супрацоўніцтва:

 

• мы гатовыя разгледзiць прапановы па заключэнні кантрактаў з міжнароднымі фармацэўтычнымі кампаніямі і пачаць выпуск замежных прэпаратаў на ўмовах ліцэнзіі, а гэтак жа арганізаваць вытворчасць ЛС у форме in-bulk на магутнасцях ААТ “БЗМП”;

 

• наша прадпрыемства зацікаўлена ў павелічэнні паставак гатовай прадукцыі як на ўнутраны рынак, так і на экспарт. Такім чынам, мы запрашаем да супрацоўніцтва надзейныя фармацэўтычныя аптовыя кампаніі для прасоўвання нашых лекавых прэпаратаў на ўзаемавыгаднай аснове;

 


адкрытае акцыянернае таварыства “Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў” адкрыта для інвестараў. Да разгляду прымаюцца любыя інвестыцыйныя праекты, якія спрыяюць развіццю прадпрыемства і павелічэнню паставак нашай прадукцыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за мяжой.

Рэалізаваныя праекты

ПЕРАЙСЦI

Рэалізуюцца праекты

ПЕРАЙСЦI

Плануемыя праекты

ПЕРАЙСЦI