Аб прадпрыемстве

ААТ «БЗМП» сёння па праве ганарыцца статусам лідэра фармацэўтычнай прамысловасці Рэспублікі Беларусь з больш чым паўвекавой гісторыяй прадпрыемства.

Прафесійная дзейнасць трохтысячнага калектыву работнікаў накіравана на засваенне і вытворчасць сучасных, эфектыўных і якасных лекавых сродкаў.

Місія ААТ «БЗМП» - дапамагаць захоўваць, умацоўваць і аднаўляць здароўе людзей.

Лекавыя сродкі, якія выпускаюцца прадпрыемствам, паспяхова канкуруюць не толькі на ўнутраным, але і на знешніх рынках.

Высокая якасць і эфектыўнасць прэпаратаў, якія выпускаюцца ААТ «БЗМП»,
вядомыя далёка за межамі Рэспублікі Беларусь. Штогод больш за 50% вырабленай прадукцыі пастаўляецца на экспарт - што пацвярджае высокі давер замежных спажыўцоў да нашай прадукцыі.

У планах прадпрыемства - пашырэнне геаграфіі продажаў за кошт выхаду на рынкі краін Паўднёва-Усходняй Азіі. Гэтаму спрыяюць актыўнае ўкараненне і ўдасканаленне на прадпрыемстве фармацэўтычнай сістэмы якасці, пашырэнне прадуктовай лінейкі, а таксама пастаянная мадэрнізацыя вытворчасці па стандартах GMP.

Сёння ААТ «БЗМП» вырабляе каля 300 найменняў запатрабаваных лекавых сродкаў
12 фармакатэрапеўтычных груп. Кожны год асартымент прадукцыі пашыраецца на 5-7 найменняў. Вытворчасць аснашчана самым сучасным высокатэхналагічным абсталяваннем вядучых сусветных вытворцаў - што забяспечвае вытворчасць высакаякасных лекавых сродкаў.

Штогод ААТ «БЗМП» выпускае каля 5 млрд таблетак, 300 млн ампул, 200 млн капсул, 50 млн флаконаў антыбіётыкаў у выглядзе стэрыльных парашкоў, 16 млн туб мазяў і геляў, 15 млн флаконаў настоек і спіртавых раствораў.

Уся гэтая прадукцыя прызначана для захавання здароўя людзей як у Рэспубліцы Беларусь, так і ў шматлікіх краінах свету!